Вось ужо і Адміністрацыя дала адказ па нашаму маніторынгу, што да безбар'ернага асяродку. Адказы, натуральна, тыповачыноўніцкія, але ж адчуваем, што працэс пайшоў. А вось мясцовыя ўлады ўжо пратэрмінавалі ўсе магчымыя тэрміны. Прыйдзецца навучыць іх даваць адказы сваечасова... Тым часам, (ня ведаю ці зьвязана гэта наўпрост з маніторынгам, але ж хочацца верыць, што такі падштурхнула) на БТ нават зьявіўся адмысловы відэарэпартаж па дадзенай тэме.. Кажуць дзесьці яшчэ паказвалі на аналягічную тэму і нават прасочвалася паралель з маніторынгам. Калі хто бачыў буду ўдзячны за камэнтар. Tags: Крыважэрны рэжым, Мая Салідарнасьць, Мы-круты
|